У Польшчы ў Хадановіча выйшла новая кніга — з найлепшымі вершамі і свежымі творамі
У Польшчы выйшаў зборнік паэзіі Андрэя Хадановіч «Фантомныя радасці». Змешчаныя ў ім 70 вершаў надрукаваныя па-беларуску і па-польску.
Фота: Сяргей Гудзілін
Як кажа Хадановіч, яго папярэдняя польская кніга выходзіла аж 15 год таму.
Новы зборнік склалі як вершы з мінулых кніг (фактычна, выбранае), так і новыя, напісаныя ў 2020-2021. Іх назбіралася 17.
Пераклады некаторых тэкстаў друкаваліся раней.
«Але большасць перакладзеная цяпер у рэкордныя тэрміны»,
— усміхаецца Хадановіч.
Перастварэнне па-польску ажыццявіў Адам Паморскі, кніга выйшла ў выдавецтве Pogranicze.
8 і 9 ліпеня яе прэзентуюць на фестывалях у Кракаве.
Хутчэй за ўсё, кніга не будзе прадавацца ў Беларусі. Магчыма, яе можна будзе набыць праз інтэрнет.
0
0
0
0
0
0
Стартуе продаж новай кнігі для дзяцей ад Андрэя Скурко
 3
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Песні ананімнай спявачкі Клаўдзіі Пятроўны ва Украіне сярод лідараў праслухоўванняў. А што вядома пра яе асобу?
 4
Шыльды на некаторых вуліцах Мінска стануць каляровымі
 5
«Мой муж Ігар Кушнерскі перадае буйныя сумы наяўных грошай Латушку і Пуцілу». Што гэта за данос?
 5
Расійскія вайскоўцы зайшлі на базу ЗША ў Нігеры
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера