Знайсці
02.07.2021 / 15:39РусŁacБел

Дэпутат Савіных наракае, што яму не далі шэнгенскую візу

Для ўдзелу дэлегацыі Беларусі ў працы летняй сесіі ПА АБСЕ ў Вене не створаныя патрэбныя ўмовы. Пра гэта сёння заявіў журналістам дэпутат Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, паведамляе БелТА.

«У якасці старшыні беларускай дэлегацыі на Парламенцкай асамблеі АБСЕ планаваўся мой выезд у Вену, дзе я павінен быў бы прадставіць пазіцыю Беларусі па актуальных пытаннях парадку дня на сесіі гэтай арганізацыі. Натуральна, планавалася абмеркаванне шырокага кола пытанняў, у тым ліку і сітуацыі ў Беларусі. Але ўчора мы атрымалі інфармацыю аб тым, што нам адмоўлена ў візе», — сказаў Андрэй Савіных.

Паводле яго слоў, пасольства Аўстрыі ў Беларусі не выдае візы. «І ў гэтай сувязі мы звярнуліся па іх прапанове ў консульства Латвіі ў Віцебску для атрымання гэтага дазволу. Прыйшла адмова ў атрыманні візы. Прычым у самім дакуменце было паведамлена, што ў Шэнгенскую інфармацыйную сістэму ўнесены запіс Рэспублікі Польшча з мэтай адмовы на ўезд», — адзначыў парламентарый.

Андрэй Савіных патлумачыў, чаму Польшча так зрабіла.

«Мы планавалі пры абмеркаванні сітуацыі ў Беларусі падымаць пытанні аб уцягнутасці спецслужбаў шэрагу дзяржаў, у тым ліку Польшчы, у аперацыю па захопе ўлады ў Рэспубліцы Беларусь праз сцэнар каляровай рэвалюцыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031