Знайсці
01.07.2021 / 12:00РусŁacБел

У Іванаўскім раёне 22-гадовы хлопец выратаваў дзвюх малых пляменніц, але сам патануў

Здарэнне адбылося вечарам 30 чэрвеня на рацэ Ясельда.

СК

Хлопец пасвіў кароў, паведамляе СК.

Да яго прыйшла жонка з двума малымі пляменніцамі, і яны вырашылі пакупацца.

Праз нейкі час дзяўчынкі сталі тануць, і хлопец кінуўся іх ратаваць.

Жонка выбралася з вады самастойна, а муж, паспеўшы выпхнуць дзяўчат на бераг, патануў.

Цела без прыкмет жыцця дасталі з вады супрацоўнікі МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031