Знайсці
23.06.2021 / 09:03РусŁacБел

Арганізатары забаранілі ўжыванне алкаголю на Алімпіядзе ў Токіа

Аргкамітэт забараніў продаж алкаголю і яго распіццё гледачамі на спаборніцтвах Алімпіяды ў Токіа, што павінна пачацца праз месяц.

Olympic Japan Games

Пра гэта заявіла на прэс-канферэнцыі кіраўнік аргкамітэта Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў Сэйка Хасімота, піша РБК.

Па словах кіраўніка аргкамітэта, гэтае рашэнне прынята на фоне пандэміі каранавіруса.

«У прыярытэце гарантавання бяспечных Гульняў прынята рашэнне адмовіцца ад продажу алкагольных напояў. Гледачам будзе забаронена праносіць алкагольныя напоі з сабой», — сказала Хасімота.

Яна таксама адзначыла, што такое рашэнне сустрэла разуменне ў спонсараў, сярод якіх ёсць буйныя алкагольныя кампаніі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031