Знайсці
11.06.2021 / 16:19РусŁacБел

Луганскія баевікі рыхтуюцца судзіць Пратасевіча

Кіраўніцтва так званай «ЛНР» рыхтуецца да судовага працэсу над Раманам Пратасевічам, якога затрымалі 23 мая ў Беларусі пасля прымусовай пасадкі самалёта. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс», які цытуе прадстаўніка «ЛНР» Радзівона Мірошніка.

«Я лічу, што гэта цалкам магчыма, але гэтаму будзе папярэднічаць сур'ёзная скрупулёзная праца», — кажа прадстаўнік прарасійскага сепаратысцкага ўтварэння на ўсходзе Украіны.

Па яго словах, «трэба прайсці працэдурна-следчую частку, пасля якой павінны быць аформлены ўсе неабходныя дакументы, і ўжо пасля гэтага можна будзе весці гаворку… аб тым, якім чынам чалавека, які здзейсніў злачынства, прыцягваць да суда менавіта ў нас».

Ён распавёў, што ў «ЛНР» створана «следчая група», якая займаецца Пратасевічам і ўжо накіравала адпаведныя дакументы ў праваахоўныя органы Беларусі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031