Знайсці
12.06.2021 / 08:29РусŁacБел

На Берлінскім міжнародным кінафестывалі адбылася акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Месцам акцыі стала пляцоўка, дзе праходзіла публічная прэм’ера фільма «Смеласць» пра беларускія пратэсты. Перад праглядам карціны на заклік рэжысёра Аляксея Палуяна гледачы ўзнялі над сабой партрэты палітвязняў.

Паводле задумы кожны мусіў знайсці на сваім крэсле картачку палітвязня і як бы разам з гэтым чалавекам, што фізічна не можа прысутнічаць на паказе, паглядзець фільм.

«Я хацеў, каб людзі паглядзелі «Смеласць» разам з беларускімі палітвязнямі, узялі іх партрэты дадому, па мажлівасці селі і напісалі ім ліст. На адваротным баку картачак знаходзіцца гісторыя чалавека, нешта асабістае пра яго і артыкул, па якім яго катуюць. Гэта спакойная акцыя, без слоў — усё па-беларуску», — сказаў Аляксей Палуян.

Гасцямі сённяшняй прэм’еры «Смеласці» сталі Святлана Ціханоўская са сваім штабам і Святлана Алексіевіч. Разам з нямецкай прадзюсаркай Сімонай Баўман і Аляксеем Палуянам Святланы паўдзельнічалі ў панэльнай дыскусіі, дзе абмеркавалі ролю творцы ў аўтарытарнай сістэме.

Фільм распавядае пра трох акцёраў Марыну Якубовіч, Дзяніса Тарасенку і Паўла Гарадніцкага, якія працавалі ў Свабодным тэатры і заспелі падзеі жніўня мінулага года. На Берлінале «Смеласць» намінуецца на ўзнагароду «Найлепшы дакументальны фільм».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031