Знайсці
07.06.2021 / 20:53РусŁacБел

Прэзідэнт Польшчы ўшанаваў памяць ахвяраў Бурага

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда наведаў Падляшша, каб сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай меншасці ў Польшчы. Адным з пунктаў візіту было ўскладанне вянка да помніка жыхарам Заляшанаў, якіх забіла ў 1946 годзе антыкамуністычная дывізія пад камандаваннем Рамуальда Райса «Бурага», паведамляе «Белсат».

Прэзідэнт маліўся каля ўсталяванага ў Заляшанах помніка пакутнікам падляскім і хэлмскім. У Заляшаны ён прыехаў у кампаніі кіраўніка Польскай праваслаўнай царквы — мітрапаліта Савы. Потым усклаў вянок.

Перад гэтым прэзідэнт наведаў праваслаўны манастыр святых Марты і Марыі на Святой Гары Грабарцы. Тут яго і вітаў мітрапаліт Сава.

Анджэй Дуда таксама наведаў II беларускі ліцэй у Бельску Падляскім, у якім сустрэўся з навучэнцамі, выкладчыкамі і прадстаўнікамі беларускай меншасці.

Прэзідэнт нагадаў, што ў мінулую пятніцу сустракаўся з лідарам беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі польскай меншасці ў Беларусі. Падчас сустрэчы абмеркавалі агульная сітуацыю ў Беларусі і праблемы палякаў, якія там пражываюць.

«На жаль, ладзіцца шмат акцыяў, якія скіраваныя на тое, каб пасварыць нашы грамадствы. Каб перасварыць нашы народы, але я хачу, каб мы не дапусцілі гэтага, бо мы разам грамадзяне адной Рэчы Паспалітай. Шукаюцца розныя магчымасці, каб выклікаць канфлікт, напрыклад, на гістарычнай тэме. Я лічу, што важнай задачай прэзідэнта Рэспублікі Польшча з’яўляецца не дапусціць гэтага і, перш за ўсё, быць тут, праяўляць адзінства, праяўляць супольнасць, праяўляць павагу», — сказаў ён у беларускім ліцэі.

Прэзідэнт таксама распавёў, што наведаў Заляшаны, «месца, якое адзначанае пакутамі і смерцю беларусаў, якія жылі ў Рэчы Паспалітай, нявінных жанчын і дзяцей».

«Я маліўся там за тых, хто загінуў, усклаў вянок як Прэзідэнт Рэспублікі Польшча пад крыжам, які ўшаноўвае памяць ахвяраў. Гэта важна як частка пашаны і памяці. Гэта важна ў найважнейшым духоўным аспекце», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031