Знайсці
02.06.2021 / 09:47РусŁacБел

У Расіі затрымалі экс-дэпутата Гудкова

Экс-дэпутата Дзмітрыя Гудкова затрымалі за нявыплату доўгу па дамове арэнды нежылога памяшкання ў 2015-2017 гадах, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах.

Гудкоў затрыманы на 48 гадзін да абрання меры стрымання. Ён праходзіць падазраваным па справе, якая расследуецца па артыкуле «Прычыненне маёмаснай шкоды шляхам падману або злоўжывання даверам».

Віну Гудкоў не прызнае.

Яму можа пагражаць да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Агора» Павел Чыкаў, адвакаты якой прадстаўляюць інтарэсы Гудкова, пацвердзіў інфармацыю аб тым, што палітык стаў падазраваным па справе і затрыманы на двое сутак.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031