Знайсці
26.04.2021 / 19:11РусŁacБел

«Для палітычных стварылі паралельныя ўмовы ўтрымання». Дашкевічу далі 20 сутак

Каля рэстарана «Паедзем, паядзім» 23 красавіка адбыліся затрыманні. Сярод затрыманых быў Зміцер Дашкевіч, які штопятніцу з 2018 года дзяжурыць каля Курапатаў.

Фота Надзеі Бужан

На судзе Дашкевіч заявіў, што для палітычных вязняў стварылі паралельныя ўмовы: асобныя пад’ёмы, якія адрозніваюцца ад астатніх вязняў, праверкі ўначы (2 разы за ноч шыхтуюцца а 23 і а 3 ночы), адсутнасць матрацаў, зняважлівае стаўленне і адсутнасць перадач, піша яго жонка Наста Дашкевіч.

Пры тым для «непалітычных» вязняў, піша яна, умовы іншыя. Дашкевіч назваў гэта генацыдам, параўнаў з гета. Актывіст папрасіў перанесці суд, бо кепска сябе адчувае — не спіць некалькі дзён нармальна. Суд адмовіў.

Далей Зміцер традыцыйна расказаў пра сэнс варты і тое, што ён робіць. Акцэнтаваў увагу, што ён ніякім чынам не спыняе машыны і нікому нічога не навязвае. Калі едзе машына, ён падымаў руку з буклетам аб Курапатах. Нехта спыняецца і бярэ буклет, а нехта едзе далей.

Новы начальнік Мінскага РУУС Голікаў напісаў ліст старшыні суда Мінскага раёна з просьбаю пакараць Змітра арыштам, бо ён лічыць, што «штрафы неэфэктыўныя і такая катэгорыя грамадзян адчуваюць сябе беспакаранымі».

Дашкевічу прысудзілі 20 сутак арышту.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031