Знайсці
14.04.2021 / 08:59РусŁacБел

Спектакль «Чарнобыльская малітва» паводле Алексіевіч у РТБД замянілі на іншы

Спектакль мелі паказаць у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі 26 красавіка, на 35-годдзе аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аднак людзі, якія ўжо набылі квіткі ў РТБД, пачалі атрымліваць паведамленні ад білетнага аператара пра замену спектакля, піша «Радыё Свабода».

Прычыну купцам не растлумачылі, сказаўшы толькі, што квіткі на гэты дзень будуць дзейныя і на спектакль, якім замянілі «Чарнобыльскую малітву». Паказваць будуць «Кар'еру доктара Рауса».

«Чарнобыльская малітва» пастаўлена па аднайменным творы нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Рэжысёр — Валер Анісенка. Драма складаецца з сімвалічных маналогаў і апавядае пра чарнобыльскую трагедыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031