Самая бяспечная ў свеце краіна адкрыла межы для турыстаў пры адной умове
Улады Ісландыі, якая неаднаразова лідзіравала ў рэйтынгах самых бяспечных краін свету, адкрылі межы для турыстаў пры адной умове — падарожнікі павінны прайсці вакцынацыю ад каранавіруса. Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце Міністэрства аховы здароўя краіны, паведамляе lenta.ru.
Акюрэйры, Ісландыя, фота pixabay.com
Зараз усім замежнікам, што прышчапіліся прэпаратам, які быў ухвалены Еўрапейскім агенцтвам лекавых сродкаў (ЕМА), не прыйдзецца адпраўляцца на каранцін або здаваць тэст на COVID-19 пры паездцы на востраў.
Удакладняецца, што раней правіла распаўсюджвалася толькі на жыхароў Еўрасаюза і краін — членаў Еўрапейскай эканамічнай зоны.
Як патлумачыла прэм'ер-міністр Ісландыі Катрын Якабсдоцір, рашэнне прыняць такія меры ў дачыненні да ўсіх замежнікаў з'яўляецца «лагічным працягам іх палітыкі».