Знайсці
16.02.2021 / 12:12РусŁacБел

Барнукова пра прапановы КДК: Гэта шкодніцтва. Эканамісты ўрада здзьмуліся

Эканамісты абмяркоўваюць прапановы КДК па «ўдасканальванні сістэмы падаткаабкладання ІП».

Чытайце: КДК прапануе такія змены ў падаткаабкладанне ІП, што лёс малога бізнэсу выглядае бязрадасна

Сваё меркаванне для «Нашай Нівы» выказала Кацярына Барнукова, акадэмічная дырэктарка Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC). 

«Дзеля прыкрыцця схем, якімі займаюцца адзінкі, улады хочуць ускладніць дзейнасць 250 тысячам ІП. Многія з іх спыняць работу, бо большасць іпэшнікаў усё ж мае невялікія прыбыткі. У нас стане больш беспрацоўных. Іншыя ўключаць у цану павышаныя падаткі, што пацягне падаражанне многіх тавараў і паслуг для насельніцтва. 

Прыняцце гэтых прапаноў стане сігналам для ўсяго астатняга бізнэсу, што эканамічнае крыло ўрада, якое апошнія 10 год спрабавала праводзіць марудную лібералізацыю эканомікі, здзьмулася.

Замест эканамістаў эканомікай пачынаюць займацца сілавікі, якія бачаць у бізнэсе не падмурак дабрабыту, а падатковую базу ці спекулянтаў. 

Тое, што ёсць прапановы ціску на ІП, знізіць інвестыцыйныя настроі для ўсяго бізнэсу яшчэ да таго, як гэтыя новаўвядзенні набудуць моц.

Гэта шкодніцтва для беларускай эканомікі, якая і так перажывае не лепшыя часы», — лічыць Барнукова. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031