Знайсці
14.01.2021 / 13:49РусŁacБел

У Смаргоні 19-гадоваму падлетку далі два гады хатняй хіміі за «абразу прэзідэнта»

Іллю Вайткевіча абвінавацілі па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Ілля Вайткевіч. Фота з сацсетак

Справу разглядаў суддзя Сяргей Балондзь, дзяржабвінаваўцам быў пракурор Андрэй Клышэвіч, піша spring96.org.

Следства ўстанавіла, што Ілля Вайткевіч 28 жніўня ў сетцы УКантакце ў групе «Нетыповы Астравец» размясціў каментар, у якім дапусціў, паводле вывадаў экспертызы, негатыўную ацэнку кіраўніка краіны, напісаўшы два абразлівыя словы.

Каментарый пры гэтым праглядзела не меней за 1500 карыстальнікаў.

На судзе Ілля патлумачыў свае дзеянні эмоцыямі і нястрыманасцю і раскаяўся ва ўчыненым.

Паводле меркавання суда, быў улічаны малады ўзрост абвінавачанага, прызнанне віны і раскаянне, а таксама тое, што Ілля раней быў несудзімы.

У выніку суддзя Сяргей Балондзь пастанавіў прызнаць Вайткевіча вінаватым, пакараўшы абмежаваннем волі на два гады без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу (г.зн. хатняй хіміі).

Мабільны тэлефон «Honor», як сродак здзяйснення злачынства, канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031