Лукашэнка: Вы толькі Ніну Багінскую не забірайце з плошчаў
Аляксандр Лукашэнка сёння выказаўся пра актывістку Ніну Багінскую, якая стала гераіняй шматтысячных маршаў у Мінску.
Ніна Багінская стала сімвалам пратэстаў 2020 года Беларусі і зоркай інтэрнэту.
Ужо 30 гадоў Ніна Багінская нязменна выходзіць на пікеты з вялікім бел-чырвона-белым сцягам, які яна пашыла сваімі рукамі. Колькі іх яна пашыла за жыццё, напэўна, і сама Ніна не ведае.
«Вы глядзіце толькі: Ніну Багінскую не забірайце з плошчаў! Калі Ніну Багінскую забраць, апазіцыі не будзе! Я памятаю яшчэ Ніну Багінскую, жартам кажу, яна яшчэ ў службе бяспекі Пазняка працавала. Малайчына, яна чалавек з перакананнямі», — сказаў Лукашэнка.
«Ток» з Нінай Багінскай. Гісторыя нязломнай жанчыны
«Баялася, што ў мяне Альцгеймер. Гэта так страшна!» Ніна Багінская расказала пра дзяцей і хваробу. І паказала фантастычную абстаноўку сваёй кватэры
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Мода на мача праходзіць?
 12
Прапаганда выклала перапіску гісторыка Бацюкова, дзе ён «прызнаецца» ў працы на КДБ. Распыталі яго, што адбылося
 11
Памежнікі затрымалі былога салдата французскага Замежнага легіёна. Яго абвінавачваюць у зборцы беспілотнікаў
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера