Знайсці
22.09.2020 / 22:315РусŁacБел

Красуліна распавяла, чым пагражалі Ціханоўскай у кабінеце Ярмошынай

Прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна ў інтэрв'ю каналу «И Грянул Грэм» распавяла пра тое, чым пагражалі экс-кандыдатцы ў кабінеце Ярмошынай.

Фота Надзеі Бужан

— Цалкам відавочна, што яна з'ехала не сама. Што яна была пастаўлена перад вельмі жорсткім выбарам. І гэты выбар, ведаеце, уключаў: альбо яе дзеці будуць расці сіротамі, альбо яна пакіне краіну, — распавяла Красуліна.

Нагадаем, 10 жніўня Святлана Ціханоўская прыйшла ў ЦВК, каб абскардзіць вынікі выбараў. Пасля гэтага сувязь з ёй знікла, на наступную раніцу стала вядома, што Ціханоўскую вывезлі ў Літву беларускія спецслужбы.

З'явіўся відэазварот Ціханоўскай, які быў запісаны ў кабінеце кіраўніцы ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031