Знайсці
22.09.2020 / 17:5034РусŁacБел

Ігумення Гаўрыіла выбачылася за выступ у «Мінск-Арэне», у якім назвала дэманстрантаў сектантамі і вар'ятамі

Пасля сустрэчы з мітрапалітам Веніямінам ігумення Гаўрыіла з Гродна папрасіла прабачэння за прамову 17 верасня, у якой параўнала праціўнікаў Лукашэнкі, прыхільнікаў свабодных выбараў з «сектантамі» і «вар'ятамі».

Яна патлумачыла свае эмацыйныя выказванні перажываннямі за лёс Радзімы і заклікала ўсіх імкнуцца да міру, згоды і любові.

У мінулы чацвер на мерапрыемстве, што прайшло ў «Мінск-Арэне» ігумння Гаўрыіла сказала:

«Мы бачым натоўп вар'ятаў, якіх шкада, за якіх хочацца маліцца, перад якімі хочацца ўстаць на калені і прасіць: «Спыніцеся!» І якія пад азвярэлыя гукі аўтамабільных клаксонаў з венесуэльскіх рэвалюцыйных сцэнарыяў, у руках і на плячах, і на галаве, і нават, прашу прабачэння, на заднім месцы, якія прымацавалі чужародны, але нібыта свой нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, як раз'юшаны статак, лямантуюць на ўвесь горад дэманскія выкрыкі», — нагадвае TUT.by.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031