Знайсці
28.08.2020 / 18:293РусŁacБел

МЗС Беларусі адказаў Украіне наконт паўзы ў дыялогу

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі па просьбе журналістаў пракаментавалі заяву ўкраінскіх калег аб прыпыненых кантактах з Беларуссю, паведамляе БелТА.

«Мы ўважліва азнаёміліся са зместам шматлікіх выказванняў кіраўніцтва МЗС Украіны, што гучалі ў апошнія дні, па беларускай тэматыцы. Цалкам падтрымліваем тэзіс аб недапушчальнасці любога ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі. Гэты пастулат непахісны для нас. У той жа час ацэнкі ўзаемадзеяння Беларусі са сваімі саюзнікамі і партнёрамі па інтэграцыйных аб'яднаннях, настойлівыя заклікі да правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў расцэньваем менавіта як спробу ўмяшання ва ўнутраныя справы», — заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

Нагадаем, раней міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што цяпер усе ўзаемаадносіны Украіны з Беларуссю «пастаўленыя на паўзу».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930