Спявачка Быкава, прапагандыст Крывашэеў, тэлеперсанаж Баравік — хто стаў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі
Цэнтрвыбаркам апублікаваў спіс 30 давераных асоб Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах.
У параўнанні з 2015 годам спіс істотна змяніўся. Засталіся адзінкі — напрыклад, спікер Уладзімір Андрэйчанка, гендырэктар «Беларуськалія» Іван Галаваты, дэпутат Іван Гардзейчык, доктар-трансплантолаг Алег Румо.
Юлія Быкава. Фота sb.by.
- Уладзімір Андрэйчанка — спікер палаты прадстаўнікоў, у мінулым старшыня Віцебскага аблвыканкама;
- Андрэй Барбашынскі — гандбаліст, алімпійскі чэмпіён;
- Алена Богдан — намесніца міністра аховы здароўя;
- Вадзім Баравік — тэлеперсанаж, пазіцыянуе сябе як палітолага;
- Юлія Быкава — спявачка, салістка гурта AURA;
- Дзмітрый Варанюк — кіраўнік БРСМ;
- Алег Гайдукевіч — старшыня партыі ЛДПБ;
- Іван Галаваты — генеральны дырэктар «Беларуськалія»;
- Іван Гардзейчык — дэпутат Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік Беларускага аб’яднання ветэранаў;
- Ігар Гутнік — начальнік Брэсцкай пагранічнай групы;
- Дзяніс Дук — рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова;
- Алег Жыдкоў — генеральны дырэктар кандытарскай фабрыкі «Спартак»
- Дзмітрый Зайцаў — галоўны ўрач Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы;
- Андрэй Іванец — галоўны вучоны сакратар Акадэміі навук;
- Каліна Капуцкая — член Савета Рэспублікі, дырэктарка школы №14 у Маладзечне;
- Ігар Каско — член Савета Рэспублікі, галоўны ўрач Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы;
- Ірына Кітурка — рэктарка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Купалы;
- Наталля Качанава — спікер Савета Рэспублікі;
- Андрэй Крывашэеў — кіраўнік Беларускага саюза журналістаў, вядучы «Беларусь-1»;
- Юрый Кулажанка — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарта;
- Надзея Лазарэвіч — гендырэктар «Бабруйскаграмаша»;
- Таццяна Лугіна — кіраўніца «Беллеграма»;
- Уладзімір Лук’янаў — гендырэктар агракамбіната «Дзяржынскі»;
- Аляксандр Ляхаў — генеральны дырэктар «Беларуснафта» (Гомель);
- Ніна Пучынская — старшыня Браслаўскага савета дэпутатаў;
- Аляксандр Рагачук — кіраўнік Брэсцкага гарвыканкама;
- Алег Румо — доктар-трансплантолаг;
- Аляксандр Шышко — старшыня сельскагаспадарчага кааператыва «Азёры»;
- Анатоль Шчасны — рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта;
- Усевалад Янчэўскі — кіраўнік Парка высокіх тэхналогій.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Івана Эйсманта прызналі найлепшым тэлевядучым Беларусі
 6
Мода на мача праходзіць?
 15
Прапаганда выклала перапіску гісторыка Бацюкова, дзе ён «прызнаецца» ў працы на КДБ. Распыталі яго, што адбылося
 12
У Гомельскай вобласці шукаюць групу асоб «усходняй» нацыянальнасці, якая займаецца «дэструктыўнай працай»
Беларусь дапаможа Расіі пазбегнуць дэфіцыту яблыкаў
 1
«Цяпер у нас ёсць ідэя паехаць калі-небудзь у Паўночную Карэю». Беларусы расказалі пра свае незвычайныя падарожжы
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера