Знайсці
15.06.2020 / 15:269РусŁacБел

Беларускі брэнд выпусціў калекцыю адзення, прысвечаную Новай Баравой ФОТА

Брэнд ZEN WEAR выпусціў лімітаваную калекцыю адзення ў партнёрстве з забудоўшчыкам «А-100 Дэвелапмент». Гэта мінімалістычныя рэчы з прынтамі, прысвечанымі раёну Новая Баравая, яго ўнікальнасці і філасофіі.

У прынтах крэатыўныя дызайнеры ZNWR абыгралі вобразы, эмоцыі і каштоўнасці Новай Баравой. Галоўнай тэмай лінейкі сталі мір, любоў, мілыя сэрцу двары і адзінства, якія кожны з нас памятае з дзяцінства. Усё гэта Новая Баравая культывуе і вяртае сёння, ствараючы ў сваіх кварталах сучасны бяспечны асяродак і прыязную атмасферу. Гэтым і дызайнеры натхняліся.

Усяго ў калекцыю ўвайшлі чатыры прынты: «All you need is Новая Баравая», «Live in Love», «Make my DVOR great again» і «We are one».

«У кампаніі «А-100 Дэвелапмент» многія любяць і з задавальненнем носяць вопратку гэтага беларускага брэнда. І магчымасць працаваць над сумеснай калекцыяй, прыўнесці ў прынты ZNWR дух Новай Баравой — наша даўняя мара. Новая Баравая — раён, створаны з клопатам пра кожную дэталь. Яго жыхары падтрымліваюць сяброўскія сувязі, і нам хацелася прапанаваць ім нешта асаблівае. Будзе выдатна бачыць гэтыя рэчы на дзецях і дарослых у Новай Баравой і па ўсім Мінску», — адзначылі ў аддзеле па працы з кліенцкімі ўражаннямі «А-100 Дэвелапмент».

«Некаторымі прынтамі (напрыклад, прынтам «We are one») мы хацелі паказаць аб'яднанне нас як суседзяў. Абыякавасць не можа прывесці нікога да шчасця. Да шчасця нас можа прывесці толькі гарачае сэрца, якое б'ецца ва ўнісон са свабодай», — сказаў Максім Ганісеўскі, заснавальнік ZNWR.

У калекцыю адзення ў вулічна-спартыўным стылі ўвайшлі футболкі і худзі для жанчын, мужчын і дзяцей у мінімалістычным стылі ZNWR. Рэчы выкананы з бавоўны і прадстаўлены ў чатырох колерах: капучына, шэры, чорны і белы.

Лінейка адзення ўжо ў продажы ў сувенірнай краме «Творчай прасторы» ў Новай Баравой.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031