Знайсці
12.09.2019 / 18:571РусŁacБел

Памёр першы выканаўца галоўнай ролі ў «Ісус Хрыстос — суперзорка»

Акцёр Джэф Фенхолт памёр ва ўзросце 68 гадоў. Ён стаў першым выканаўцам галоўнай ролі ў рок-оперы Эндру Лойда Уэбера, прэм'ера якой адбылася на Брадвеі ў 1971 годзе, перадае РБК са спасылкай на TMZ.

Фенхолт не дажыў пяць дзён да свайго 69-годдзя. Яго знайшлі мёртвым ва ўласным доме. Па інфармацыі выдання, Фенхолт раней скардзіўся на праблемы са здароўем.

Рок-опера Эндру Лойда Уэбера ўпершыню была пастаўлена на Брадвеі ў 1971 годзе. Часопіс Time змясціў Фенхолта на вокладку з цярновым вянком на галаве. Акцёр сыграў загалоўную ролю ў пастаноўцы, якая ішла ў Тэатры Марка Хелінгера ў Нью-Ёрку, больш за 700 разоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930