Знайсці
31.08.2018 / 14:1714РусŁacБел

У Беларусі з'явілася чацвёртая жанчына на чале райвыканкама. Алена Алексіна — хто яна? 

Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў новых кіраўнікоў райвыканкамаў і прадпрыемстваў. Адным з новых назначэнцаў стала Алена Алексіна, якая стала старшынёй Гомельскага райвыканкама. Раней яна ўзначальвала Буда-Кашалёўскі раённы савет дэпутатаў.

Алена Алексіна.

Ад вясны і да гэтага часу галоўнае месца выканаўчай улады ў раёне пуставала: з афіцыйнага сайта райвыканкама знікла інфармацыя пра Аляксандра Сітніцу, які і быў апошнім старшынёй з 2009 года. Пазней стала вядома, што яго затрымалі і адправілі ў СІЗА за хабары.

Апошнім часам Алена Алексіна была старшынёй Буда-Кашалёўскага райсавета дэпутатаў. 

Паходзіць яна з гэтага ж раёна: нарадзілася 16 мая 1966 года ў пасёлку Бярэзіна. Бацькоў жанчыны ўжо няма ў жывых. Вучылася спачатку ў Бушаўскай сярэдняй школе (гэта за 3-4 кіламетры ад яе роднага пасёлка), пасля — на інжынера-будаўніка ў Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, але працаваць пайшла па профілі сваёй другой адукацыі — Алена мае дыплом менеджара сацыяльнай сферы, выдадзены ў Акадэміі кіравання.

Алексіна — гэта яе прозвішча па мужу, ад нараджэння ж яна была Ткачовай. Алена Іванаўна мае дарослую дачку Вольгу, якая працуе вясельным фатографам.

Дачка Алены Вольга.

Жанчына 29 гадоў адпрацавала ў Буда-Кашалёўскім раёне: спачатку спецыялісткай упраўлення па працы і занятасці, потым — яго начальніцай, пасля падалася ў мясцовыя дэпутаты. Станавілася дэпутаткай Буда-Кашалёўскага райсавета апошнія тры скліканні.

Калегі адклікаюцца пра яе як «кіраўніцу з вялікай літары і чалавека слова, які даводзіць любую справу да канца». Сама ж новая кіраўніца раёна адмаўляецца ад каментароў, сціпла кажучы, што «рада навіне».

Цікава, што Алексіна стане чацвёртай у Беларусі жанчынай з ліку тых, што ўзначальваюць райвыканкамы. Акрамя яе, такія пасады займаюць Вольга Мохарава (Добрушскі раён), Алена Паўлечка (Мазырскі раён) і Вераніка Байкова (Лоеўскі раён). Цікава, што ўсе яны працуюць на Гомельшчыне.

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930