Знайсці
25.09.2008 / 15:472РусŁacБел

Беларусь або сьмерць

У артыкулах пра паэзію Сяргей Дубавец спрабуе намацаць выйсьце зь нявыкруткі, у якой апынуўся нацыянальны рух.

Дубавец Сяргей. Вершы. Менск: Мэдысонт. 2007 – 86 с. 500 ас.

Як вы здагадаліся, гэта ня зборнік вершаў. Калі пагартаеш кнігу, высьвятляецца, што яна, да таго ж, ня толькі “прыватнае дасьледваньне сучаснай паэзіі”, як тое цьвердзіць анатацыя. У васьмі артыкулах пра паэзію і паэтаў першы рэдактар адноўленай "НН" Сяргей Дубавец хутчэй спрабуе намацаць выйсьце зь нявыкруткі, у якой апынуўся нацыянальны рух у краіне, якую колісь вымысьліў паэт.

Самае важнае пра Беларусь пакуль што па-ранейшаму прамаўляецца вуснамі паэтаў і будучая Беларусь бачыцца выключна іхнімі вачыма. І, пэўна, таму для заснавальніка “Свабоды” – гучнага палітычнага выданьня пачатку 90-х - менавіта паэзія сталася цэнтрам увагі. Гэтай кнігай спадар Сяргей патрымлівае сваё рэнамэ ідэоляга беларушчыны.

Знакавы артыкул – “Крыўда паэтаў”. Зь іншых артыкулаў хочацца адзначыць “Паэзія або сьмерць” – безагляднае даваньне нырца ў глыбіні творчасьці Анатоля Сыса і Леаніда Галубовіча.

ПК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031