Адам Глобус. McDonald's і Беларусь
Амэрыканцы падтрымліваюць лібэралізацыю і дэмакратызацыю ў Беларусі, дзякучы ім выходзяць газэты і часопісы, друкуюцца кнігі, ствараюцца сайты навінаў, ладзяцца канцэрты і выставы, робяцца радыё- і тэлеперадачы, шмат дзяцей атрымлівае самую розную адукацыю і мэдыцынскую дапамогу, нават вязьні маюць юрыдычную падтрымку…
Амерыканцы падтрымліваюць лібералізацыю і дэмакратызацыю ў Беларусі, дзякучы ім выходзяць газеты і часопісы, друкуюцца кнігі, ствараюцца сайты навінаў, ладзяцца канцэрты і выставы, робяцца радыё- і тэлеперадачы, шмат дзяцей атрымлівае самую розную адукацыю і медыцынскую дапамогу, нават вязні маюць юрыдычную падтрымку… Амерыканцы, безумоўна, робяць шмат добрага і патрэбнага у нашай краіне, але ў сур’ёзнасць іх намераў асабіста я паверу толькі тады, калі ў сталоўцы McDonald's меню і рэклама будзе зроблена па-беларуску.
* * *
Штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН — новыя творы і мініятуры. Чытайце для сэрца, чытайце для розуму, чытайце для мовы.