Знайсці
25.03.2017 / 17:046РусŁacБел

Дзень Волі ў Варшаве ФОТЫ

Сёння ў Варшаве з нагоды Дня Волі адбыўся мітынг Салідарнасці. Удзел у ім узялі каля сотні чалавек. 

Акцыя пачалася ля помніка Тадэвушу Касцюшку, адтуль шэсце прайшло праз цэнтр Варшавы да помніка Адаму Міцкевічу, дзе адбыўся мітынг. 

Падчас яго Зянон Пазняк узгадваў гісторыю стварэння БНР і рэзка крытыкаваў беларускія ўлады, у тым ліку затрыманні і збіццё пратэстоўцаў і актывістаў у Беларусі.

Арганізатары, сярод іншага, заклікалі неабыякавых людзей пералічваць грошы на рахунак Беларускага дома для дапамогі рэпрэсаваным. Алесь Зарэмбюк запэўніў, што за кожны злоты будзе справаздача. Напрыканцы мітынга людзі праспявалі «Магутны божа».

Увечары ў Беларускім доме ў Варшаве пройдзе канцэрт Касі Камоцкай.

Аксана Рудовіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031