Знайсці
31.01.2017 / 18:4423РусŁacБел

Супрацоўніцтва Леха Валэнсы са спецслужбамі назвалі даказаным

Інстытут нацыянальнай памяці апублікаваў вынікі экспертнага аналізу папкі тайнага супрацоўніка «Болека», якія пацвярджаюць супрацоўніцтва Леха Валэнсы са Службай бяспекі Польскай Народнай Рэспублікі, паведамляе Радыё Польшча.

PAP

Да такой высновы прыйшлі супрацоўнікі Інстытута судовай экспертызы ім. Яна Зіна ў Кракаве. Яны лічаць, што почырк тайнага агента «Болека» цалкам супадае з почыркам Леха Валэнсы.

Па словах старшыні Камісіі па расследаванні злачынстваў супраць польскага народа Інстытута нацыянальнай памяці пракурора Анджэя Пазорскага, меркаванне экспертаў з'яўляецца адназначным.

«Выснова судовых экспертаў сведчыць аб тым, што абавязацельства аб супрацоўніцтве са Службай бяспекі ад 21 снежня 1970 было цалкам напісанае Лехам Валэнсам. 17 рукапісных квітанцый аб атрыманні грошай за прадастаўленне супрацоўнікам Службы бяспекі інфармацыі былі падпісаныя Лехам Валэнсам», — заявіў пракурор.

Квітанцыі выдаваліся са студзеня 1971 па чэрвень 1974 года. Іх агульная сума склала 11 700 злотых. Эксперты мяркуюць, што Лех Валэнса ў цэлым напісаў і падпісаў 29 даносаў. Яшчэ 11 ён напісаў, але не падпісаў. У 6 з 11 выпадкаў подпіс «Болек» паставілі супрацоўнікі спецслужбаў. Адзін данос Лех Валэнса не пісаў, але падпісаў дакумент з кожнага боку. І толькі адзін данос, як пацвердзілі эксперты, не быў ні напісаны, ні падпісаны першым лідарам «Салідарнасці».

Экспертыза была праведзеная на аснове дакументаў, якія былі выяўленыя ў доме генерала Кішчака пасля яго смерці.

Інстытут нацыянальнай памяці ініцыяваў графалагічную экспертызу пасля таго, як у красавіку 2016 года Лех Валэнса абверг сапраўднасць знойдзеных дакументаў.

Сам Валэнса ў чарговы раз назваў гэтую інфармацыю хлуснёй.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031