Знайсці
28.11.2016 / 11:566РусŁacБел

Фольк-рок праект «Тутэйшая шляхта (TŠ)» збірае сродкі на дэбютны альбом

На нацыянальнай краўдфандынгавай платформе «Талака» поўным ходам ідзе збор сродкаў на дазапіс і выданне дэбютнага альбому фольк-рок праекта «Тутэйшая шляхта (TŠ)».

У 2014 годзе калектыў распачаў студыйную працу над паўнавартасным фольк-рок альбомам з рабочай назвай «Сармацкі рок». Першымі вынікамі гэтай працы сталі прэзэнтаваныя ў 2014—2015 гадах некалькі студыйных запісаў, якія былі вельмі цёпла ўспрынятыя публікай, адзін з трэкаў — «Сэрца ў роспачы ня плача» — нават стаў песняй месяца на радыё «Сталіца».

У дадзены момант праца над альбомам выйшла на фінішную стадыю. Апошнія крокі да выдання кружэлкі «Тутэйшая шляхта» вырашыла зрабіць разам са сваімі прыхільнікамі. На ўсё пра ўсё калектыву патрабуецца 2 500 рублёў. У выніку поспеху краўдфандынгавай кампаніі альбом мусіць з'явіцца на свет ужо ў пачатку 2017 года. Разам з выданнем альбому «Тутэйшая шляхта» плануе выйсці са студыі на сцэну ў якасці жывога фольк-рок гурту, на афіцыйных старонках калектыву ўжо з'явілася аб'ява пра набор музыкаў у склад каманды.

«TŠ» — студыйны фольк-рок праект народнага ансамбля «Тутэйшая шляхта», які ставіць перад сабой мэту папулярызацыі беларускай нацыянальнай музыкі як сярод суайчыннікаў, так і за мяжой шляхам надання сучаснага гучання музычнай спадчыне ВКЛ, народным літвінскім і беларускім песням, а таксама аўтарскім творам беларускіх класікаў, з абавязковай «прыпраўкай» іх высокародным шляхецкім духам.

Тутэйшая Шляхта (TŠ) у сеціве: Facebook, VKontakte, Soundcloud.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031