Знайсці
19.11.2015 / 10:0613РусŁacБел

Шуневіч не выключае завядзення крымінальных спраў у адносінах удзельнікаў баёў на Данбасе

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч не выключае завядзення крымінальных спраў у дачыненні да грамадзян Беларусі — удзельнікаў баявых дзеянняў на паўднёвым усходзе Украіны. Пра гэта ён заявіў сёння журналістам.

«Ёсць рэальныя праверачныя матэрыялы, якія ў бліжэйшы час, думаю, згодна з нашым заканадаўствам, лагічна лягуць у аснову распачынання крымінальных спраў па адпаведных артыкулах», — сказаў Ігар Шуневіч. Ён растлумачыў, што гаворка ідзе пра дзясяткі беларускіх грамадзян, якія, па дадзеных беларускіх праваахоўнікаў, прымаюць удзел у баявых дзеяннях на паўднёвым усходзе Украіны з абодвух бакоў.

«Усе будуць залежаць ад таго, наколькі поўна мы збярэм матэрыялы для завядзення гэтых спраў», - сказаў міністр.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031