Знайсці
27.10.2015 / 22:04РусŁacБел

Запрашаем да ўдзелу ў канферэнцыі «Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 год пасля катастрофы»

Беларускі архіў вуснай гісторыі запрашае да ўдзелу ў міжнароднай навуковай канферэнцыі «Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 год пасля катастрофы»,якая адбудзецца ў Мінску 15-16 красавіка 2016 года.

Канферэнцыя будзе мець шматдысцыплінарны характар. Мы разлічваем на ўдзел у ёй гісторыкаў, культуролагаў, палітолагаў, сацыёлагаў, літаратуразнаўцаў, а таксама прадстаўнікоў іншых сацыяльных і гуманітарных навук. Заяўкі на ўдзел просім дасылаць да 31 студзеня на адрас: [email protected].

У заяўцы трэба пазначыць навуковую ступень, месца працы, тэму даклада і тэзісы (не больш 2 тыс. знакаў), кантактны тэлефон і адрас электроннай паштовай скрыні. Падрабязную інфармацыю пра канферэнцыю можна прачытаць на сайце БАВГ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031