Знайсці
05.08.2013 / 09:3612РусŁacБел

Дзяржаўнай медыцынай задаволеныя 62%, прыватнай — 88%

Прыватная медыцына найбольш падабаецца малазабяспечанаму насельніцтву.

Белстат апублікаваў вынікі даследавання, якое датычылася задаволенасці насельніцтва якасцю медыцынскіх паслуг.

Дзяржаўнай медыцынай цалкам задаволеныя 15,5% апытаных.
Яшчэ 46,9% апытаных «хутчэй задаволеныя». 17,5% так і не здолелі адказаць: «ні так, ні не». 15,4% апытаных хутчэй не задаволеныя, і толькі 4,7% зусім не задаволеныя дзяржаўнай медыцынай.

У прыватнай медыцыны лічбы больш выйгрышныя. Цалкам ёй задаволеныя 34,4% рэспандэнтаў.
Яшчэ 53,8% «хутчэй задаволеныя». Меркавання не маюць 9,2% апытаных, а колькасць незадаволеных блізкая да статыстычнай памылкі — 2,6%.

Адметна, што

прыватная медыцына найбольш падабаецца малазабяспечанаму насельніцтву.

Ягор Марціновіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031