Знайсці
14.12.2012 / 16:011РусŁacБел

У Брэсце адмянілі пастаноўку па п'есе Паўла Пражко

Прачытанне твора «Майткі» тэатр «Крылы халопа» планаваў правесці 18 снежня ў арт-клубе «Кирпич».

Аднак тэатралам нечакана паставілі ўмову — папярэдне мусіць адбыцца прагляд мастацкай камісіі. У яе склад увайшлі чыноўнікі «ад культуры» і тэатральныя рэжысёры Брэста.

10 снежня пасля «ацэнкі» пастаноўку забаранілі для прагляду. Сярод прычын сябры камісіі назвалі вялікую колькасць ненарматыўнай лексікі, незразумеласць сюжэту, беднасць тэатральнай эстэтыкі.
Апошняе выявілася ў адсутнасці тэатральных касцюмаў і сцэнаграфіі, хоць ад пачатку «Майткі» былі заяўленыя як чытка, а не спектакль.

Беларускі драматург і сцэнарыст Павал Пражко першую п’есу напісаў у 2004 годзе. З гэтага часу пераважна працуе ў Расіі. Яго п’есы перакладзены на польскую, нямецкую і фінскі мовы. Аўтар — удзельнік міжнародных тэатральных фестываляў, чыток і конкурсаў.

Са словаў актора тэатра Алега Гарбацюка, з пяці сябраў камісіі толькі адзін чалавек быў знаёмы з творчасцю Паўла Пражко.
Тым не менш калектыў паспрабуе паставіць п’есы Пражко, якія амаль не паказваліся на радзіме аўтара.

«Вядома, будуць спробы, мы будзем шукаць памяшканне, бо ў нас ёсць свой глядач, і проста так пакінуць гэта мы не можам. Нельга слухаць толькі тых людзей, якія мала што разумеюць у сучаснай драматургіі і ставяцца да нас як да аматараў. Думаю, у наступным годзе мы ўсё ж такі гэта зробім».

Нагадаем, што пастаноўкі тэатра «Крылы халопа» забараняюць не ў першы раз. У Кобрыне вулічны спектакль па творах Хармса «ЗваніцьЛяцець» адмянілі літаральна за гадзіну да пачатку. Перфоманс брэсцкіх актораў супаў са святочнымі мерапрыемствамі да парламенцкіх выбараў 23 верасня.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031