Поль Вэрлен
Асеньняя песьня
Пячэ струною
Сваёй скрушною
Асеньні сум,
А сэрца б’ецца,
А сэрца рвецца
Ад горкіх дум.
Душу вярэдзяць, —
Я чую, — недзе
Гадзіны б’юць,
І плачу: што ж,
Былога ўсё ж
Мне не вярнуць.
У ноч пагнаў,
Усьлед стагнаў
Вятрыгі сьвіст.
Вазьмі з сабой,
Нясі, як той
Пажоўклы ліст…
Пераклад Надзеі Дзедавай
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Варшаве адкрылася выстава Зянона Пазняка
 13
Ядвіга Паплаўская адзначае юбілей
 7
У Беларусі зарэгістравалі таварны знак Made in Belarus
 8
Ціханоўская павіншавала беларусаў з Першамаем і нагадала пра гіганцкія тэрміны абаронцам правоў працоўных
 14
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера