Знайсці
08.05.2024 / 18:582РусŁacБел

«Укрпошта» працягвае на сваіх марках тапіць расійскі вайсковы флот

«Украінская пошта» працягнула сваю напаўжартоўную серыю паштоўных марак, прысвечаную расійскаму вайсковаму флоту, значная частка якога з пачатку поўнамаштабнай вайны была патопленая ўкраінскімі вайскоўцамі. Цяперашні падыход — больш комплексны.

«Наш новы паштовы выпуск — «Русскій военный флот — до дна!» У ім — тыя караблі, якія сталі найбольшымі стратамі ворага з пачаткам паўнамаштабнага ўварвання. Так, пакуль што «Адмірал Макараў», якога мы таксама выявілі на марцы, застаецца не пашкоджаным. Але па вопыце маркі «Рускі ваенны карабель, ідзі…!» ведаем, што гэта толькі пытанне часу», — піша «Укрпошта».

Пры гэтым украінскія паштавікі нагадваюць, што раней ужо быў выпадак, што «Укрпошта патапіла «русскій военный корабль» на сваёй марцы яшчэ да таго, як гэта стала рэальнасцю. Гаворка ідзе пра колішняга флагмана расійскага Чарнаморскага флота, крэйсер «Масква», які ўкраінцам удалося затапіць 14 красавіка 2022 года.

Чытайце таксама:

Украінцы выпусцілі маркі, прысвечаныя пратэстам у Беларусі і 100-годдзю БНР

«Рускі ваенны карабель, ідзі на …» прызнаная найлепшай маркай свету ў 2022 годзе

Укрпошта выпусціць новую марку з ваенным караблём

«Укрпошта» прэзентавала новую марку з серыі пра рускі вайсковы карабель

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
7
Предлагаю!/адказаць/
08.05.2024
Пойти дальше, пустить в тираж марки где они уже победили, и танчють гопак на воробьевых горах. Отвечаю поможет!
1
Джэк/адказаць/
08.05.2024
Предлагаю!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031