Знайсці
08.05.2024 / 16:2639РусŁacБел

Кныровіч: Мне шкада Тарайкоўскага і Алеся Пушкіна, а не тых, хто стаіць на мяжы

Блогер і прадпрымальнік падрабязна патлумачыў сваю заяву наконт шкадавання беларусаў, якая выклікала розгалас у інтэрнэце.

Аляксандр Кныровіч

Чытайце папярэднія выказванні па тэме:

Кныровіч: Мне не шкада людзей, якія стаяць у чарзе на мяжы

Шрайбман адказаў Кныровічу: Як пры такім падыходзе можна лічыць сябе беларускім палітыкам?

«Мне не шкада людзей у чарзе на мяжы»

Пасля ўсяго гэтага хейту я яшчэ раз зазірнуў унутр сябе і спытаў: «Ці не фрапіруеш ты? Ці не спецыяльна правакуеш публіку? Ці сапраўды ты маеш гэтыя адчуванні?»

І адказ быў — не, гэта не правакацыя. Гэта сапраўды мае шчырыя адчуванні, пачуцці. Гэта тая эмоцыя, якую я сапраўды адчуваю.

І я не адчуваю шкадавання да людзей, якія стаяць на мяжы. І не таму, што я з гэтага боку і ў мяне «ўсё добра».

Шкадаванне я адчуваю да Рамана Бандарэнкі і да яго родных.

Да Тарайкоўскага і яго родных. Да Алеся Пушкіна і яго родных. Да гэтых людзей я адчуваю вельмі моцна шкадаванне.

Шкадаванне я адчуваю да тых добраахвотнікаў, якія сёння рызыкуюць жыццём і гінуць ва Украіне, і да людзей, на галовы якіх падаюць бомбы. Да іх я адчуваю вельмі моцнае шкадаванне.

Шкадаванне я адчуваў да такога ж чалавека, як я, які «вельмі добра ўладкаваўся тут, за мяжой», як пішуць некаторыя (і знайшліся нават аналітыкі, якія такое заявілі, паказалі на разрыў, паміж тымі, хто з'ехаў, і тымі, хто застаўся)…

Побач са мной мой сябар, Арцём Брухан з НАУ, у якога памірала і памерла мама, і ён не змог паехаць і быць побач, і ён не змог яе пахаваць.

Вось так ён «добра ўладкаваўся». Да яго я адчуваў вельмі моцнае шкадаванне.

Ні да каго іншага, у гэтай сітуацыі ў мяне шкадавання няма.

Не таму што я чалавек «нячулы». А менавіта таму, што шкадаванне, гэта пачуццё, якое робіць таго, каго ты шкадуеш — бездапаможным.

Гэта нармальнае пачуццё для дзіцяці — шкадаванне сябе.

Гэта нармальнае часовае ўмеранае пачуццё да дарослага чалавека, калі ў яго здарылася гора. Гэта нармальна, калі цябе ў траўмуючай сітуацыі нейкі час шкадуюць. Гэта нармальна, калі цябе пагладзілі па галаве і сказалі «з табой адбылася бяда — дай я цябе абдыму», ненадоўга.

Але ў адносінах у дарослых людзей, якія самі выбіраюць свой лёс?

Шкадаваць людзей, у якіх уся бяда — гэта тое, што яны перасякаюць мяжу не за 2 гадзіны (як раней, на аўтобусе), а 3, 7 альбо 12 гадзін?

На фоне таго, што адбываецца, і разумеючы, ЧАМУ яны перасякаюць мяжу так доўга, прабачце, але ў мяне ўнутры не прачынаецца шкадаванне.

І я супраць таго, каб нехта шкадаваў беларусаў наогул. І тых, хто з'ехаў, і тых, хто застаўся, і тых, хто стаіць на мяжы.

Беларусы — гэта дарослыя, моцныя людзі, якім не патрэбнае шкадаванне.

Шкадаванне дарослага чалавека прыніжае, абяззбройвае і падкормлівае яго бездапаможнасць.

Я не згодны з гэтай бездапаможнасцю.

Пасля падзей 2020 года прайшло ўжо 3,5 года і нам патрэбныя гонар і сіла, а шкадаванне — гэта апошняе, што нам трэба ў гэтай сітуацыі.

P.S. Я думаю, што я дрэнны палітык, у мяне няма намеру быць «прыемным».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
91
Панылы сорам
10
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
9
6
Freddy /адказаць/
09.05.2024
30-я дывізія, Звиняйте, я в проектах росийских спеслужб подопытным кроликом быть не собираюсь. И к тому же никогда не проголосовал бы ни за одного из тех кандидатов. 
1
ватан/адказаць/
09.05.2024
Белорусы, ау, никто в мире так себя не жалеет, как вы. И при этом у каждого из вас есть родственник, который не ушёл из системы в 2020 и не ушёл бы даже если бы убитых было в десять раз больше. Каждый из вас оправдывается "Вы же всё понимаете", а потом едет в Польшу проведать внуков. Так вот, вы получили, что заслужили. Доживайте остаток дней в одиночестве. Это меньшее из того, что вы заслужили, белорусы.
0
Я нарадзіўся тут у краіне пад шэрым небам. /адказаць/
12.05.2024
Freddy , тваё месца - канапа перад экранам з галавой правадыра. Вось і ўсе твае "зборы"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031