Аўтобус, які перавозіў дзяцей, цалкам згарэў на трасе ў Дзяржынскім раёне
48 дзяцей і чацвёра дарослых, якія знаходзіліся ў аўтобусе, змаглі своечасова яго пакінуць. Ніхто не пацярпеў.
Сёння ў 10:29 ратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні аўтобуса ў дарозе з г. Пінска. Здарэнне адбылося на трасе М1 непадалёк ад пасёлка энергетыкаў Дзяржынскага раёна.
У аўтобусе знаходзіліся 48 дзяцей, 4 дарослых і кіроўца. Усе пакінулі аўтобус, ніхто не пацярпеў.
Падраздзяленні МНС ліквідавалі загаранне тэхнікі.
Чытайце таксама:
МАЗы цяпер гараць і ў Беларусі
0
1
0
1
0
0
У цэнтры Мінска згарэў аўтобус МАЗ ВІДЭА
 9
Каментары
30
Андрусь/адказаць/07.05.2024
А што ліквідавалі падраздзяленні МНС, калі тэхніка сама проста згарэла дашчэнту? ))
10
101/адказаць/07.05.2024
⤷Андрусь, у мяне ўвогуле даўно падазрэнне, што яны надта не спяшаюцца на пажар - чакаюць, пакуль самі не патушаць ці пакуль само не дагарыць усё
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Арына Сабаленка перастала хаваць, з кім сустракаецца
 10
Вольскі пра Міхалка: Я думаю, што Сярожа выруліць
 3
Што вядома пра аварыю з верталётам прэзідэнта Ірана
 11
«У Цапкалы нейкая выпадковасць у бачанні будучай Беларусі, а вось у Веранікі вялікі патэнцыял» — Кныровіч
 22
У Ашхабадзе паставілі помнік Янку Купалу
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера