Знайсці
07.05.2024 / 11:321РусŁacБел

«Усё гэта скончыцца рэвалюцыяй, нечым добрым». Лідара ДДТ Юрыя Шаўчука ў Расіі правяраюць на экстрэмізм

Лідара гурта ДДТ Юрыя Шаўчука ў Расіі правяраюць паводле артыкула аб «публічных закліках да ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці». На музыку напісалі даносы ў Генпракуратуру і Следчы камітэт пасля ягонага канцэрту ў Дубаі, паведамляе Mash.

Юрый Шаўчук. Фота: Wikimedia Commons

На канцэрце Шаўчук сказаў прамову пра дзве канцэпцыі гісторыі.

«Ёсць дзве канцэпцыі гістарычныя, як жартуюць гісторыкі. Першая — што ўсё спачатку было добра, а потым усё добрае заканчваецца поўнай х***ёй. А другая канцэпцыя — што ўся вось гэтая лажа заканчваецца нейкай там рэвалюцыяй, чымсьці добрым», — адзначыў Шаўчук.

Музыка адзначыў, што з'яўляецца прыхільнікам другой канцэпцыі, чаго жадае і іншым.

Данос на Шаўчука напісаў старшыня «Рады бацькоў Расіі» Андрэй Згоннікаў. Акрамя сілавікоў, музыку правярае і Мінюст: Шаўчука хочуць прызнаць «замежным агентам».

Пасля таго, як лідар ДДТ публічна выступіў супраць вайны, канцэрты гурта ў Расіі сталі масава адмяняць. Акрамя таго, Шаўчук атрымаў адміністрацыйны пратакол за «дыскрэдытацыю расійскай арміі».

Чытайце таксама:

Шаўчук узяў на вокладку свайго альбома ваўкоў Якуба Коласа

Юрыя Шаўчука аштрафавалі па справе аб дыскрэдытацыі расійскай арміі

Юрый Шаўчук адмовіўся выступаць у зале з літарай Z

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
янот/адказаць/
07.05.2024
рабсіяне не могуць жыць без даносаў, нават у беларускі кдб накаталі болей за тысячу даносаў - геаграфія там розная ад масквы і да далёкага ўсходу. памятую раней нават быў жартаўлівы дадатак для смартфонаў, які стварылі нейкія блогеры і па прыколу назвалі яго “данос”, вядома данныя нікуды не ішлі, але калі яго спампавалі дзясяткі тысяч расіянаў ды пачалі праз яго пісаць розныя даносы, думаючы што яны пойдуць у фсб, то блогеры зразумелі, што іх жарт пераўтварыўся ў нешта большае. во дзе краіна стукачоў і даношчыкаў. дарэчы, нядаўна ўбачыў пост са свежым апытанняў рабсіян, там поўны жах, пераважная большасць там саўковыя імперцы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031