Знайсці
23.04.2024 / 17:382РусŁacБел

«Я трохі не разумею, дзеля чаго?» Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне задумалася пра завяршэнне кар'еры

Вядомая беларуская біятланістка, алімпійская чэмпіёнка 2018 года ў эстафеце Ірына Лешчанка (дзявочае прозвішча Крыўко) стаіць перад выбарам, ці варта ёй заставацца ў спорце ва ўмовах, калі ўсе магчымасці ўдзельнічаць у спаборніцтвам звузіліся да ўнутрыбеларускіх і расійскіх стартаў. Пра гэта спартсменка расказала ў інтэрв'ю Sport5.by.

Ірына Лешчанка (Крыўко). Фота: Sport5.by

«Калі мы ўдзельнічалі на этапах Кубка свету, гэта было значна цікавей. Стаялі нейкія мэты…

Памятаю, мы рыхтаваліся да Алімпіяды 2018-га года… Усё, ты проста сканцэнтраваная была на гэтым, ты ведала, дзеля чаго выходзіш на зарадку, на першую, другую, трэцюю, чацвёртую, пятую трэніроўку…

Потым была наступная Алімпіяда, ты таксама ведала, да чаго ідзеш… Далей я пайшла ў дэкрэт, Аня Сола пайшла ў дэкрэт.

Мы вярнуліся на Кубак Расіі, ну, а што далей? А якія мэты? Многія маладыя спартсмены не знаходзяць матывацыю. Так, ёсць нейкія прызавыя, магчымасць зарабіць. Гэта таксама пэўная матывацыя, але ўсё адно не нейкая глабальная мэта, якая стаяла перад табой раней. І, адпаведна, ты думаеш, што дзесьці менш увагі надасі дзіцяці. А дзеля чаго?

Пастаянна адсутнічаеш дома, усё адно бываюць моманты, што ты не можаш дачку з сабой узяць. Таму павінна быць мэта».

Таму спартсменка хоцькі-няхоцькі задумваецца пра сыход са спорту, хоць канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае.

«Мяне папрасілі злётаць на мора, адпачыць і падумаць — не рабіць нейкіх спешных высноў. Я прыслухаюся. На адпачынку абмяркую і потым ужо прымем нейкае рашэнне», — сказала Ірына Лешчанка.

Чытайце таксама:

«Паслугі прастытутак і дарагія гадзіннікі». Кіраўнік Міжнароднага саюза біятланістаў быў падкуплены Расіяй

Лукашэнка прыдумаў лайфхак для беларускіх спартоўцаў

На Спартакіядзе ў Расіі скандал выбухнуў яшчэ да старту. Нечакана забаранілі беларускіх біятланістаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
5
Ха-ха
19
Ого
4
Сумна
14
Абуральна
6
2
Леля/адказаць/
23.04.2024
Злетае на мора у Крым ці Сочы і прыме рашэнне
0
Питон/адказаць/
23.04.2024
как ради чего? за бацьку! за биларусь! :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031