Знайсці
21.04.2024 / 17:481РусŁacБел

ЗША ўпершыню ўвядуць санкцыі супраць падраздзялення арміі Ізраіля

Батальён падазраюць у парушэнні правоў чалавека.

Ілюстрацыйнае фота: AP

ЗША плануюць упершыню ў гісторыі ўвесці санкцыі супраць падраздзялення арміі абароны Ізраіля. Гаворка ідзе пра батальён «Нецах Іегуда», паведамляе Axios.

Падраздзяленне падазраюць у парушэнні правоў чалавека на Заходнім беразе ракі Іардан. Паводле амерыканскіх чыноўнікаў, ізраільскія салдаты ўжывалі гвалт да мірных палестынцаў у гэтым раёне яшчэ да пачатку поўнамаштабнай вайны супраць ХАМАС.

Чакаецца, што дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен абвесціць пра санкцыі найбліжэйшым часам. Абмежаванні будуць азначаць, што батальён і яго вайскоўцы не змогуць атрымліваць дапамогу ад ЗША.

Ізраільскі прэм'ер Біньямін Нетаньяху назваў увядзенне санкцый супраць ізраільскіх салдат падчас вайны з ХАМАС «верхам абсурду і амаральнай нізасцю». Ён заявіў, што ўрад будзе ўсімі сіламі змагацца супраць абмежаванняў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
21.04.2024
ЗША малайцы!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера