Ад пачатку года пяць тысяч жыхароў Беларусі пакаралі за шум у кватэры
Гэта самая распаўсюджаная прычына канфлікту паміж суседзямі.
З пачатку 2024 года на пяць тысяч беларусаў склалі пратаколы за шум у кватэры. Шумнае баўленне часу — адна з самых распаўсюджаных прычын канфліктаў паміж суседзямі, паведамілі ў МУС.
У міліцыі заклікалі беларусаў тэлефанаваць па нумары 102, калі суседзі шумяць і адмаўляюцца супакойвацца. Міліцыянты раяць запісваць на камеру шум і перадаваць запісы ў органы.
За парушэнне Правілаў карыстання жылымі памяшканнямі ў перыяд з 23 гадзін да 7-й раніцы Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжаны штраф у памеры да 30 базавых — на сёння гэта 1200 рублёў. Тых, хто парушае сістэматычна, могуць выселіць без прадастаўлення іншага жылля.
1
0
0
0
0
0
Мазыранін назваў Лукашэнку «калгаснікам» і год жыў у Расіі, каб не арыштавалі. А пасля цішком вярнуўся…
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Беларусь прыляцеў Кадыраў?
 5
Святар РПЦ заявіў, што ўдзельнікі вайны супраць Украіны пачалі ўваскрасаць. Першым стаў кітаец
 18
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера