Найти
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/ответить/
13.11.2022
Беларусь развальваецца, рассыпаецца... Высякаюць цэлыя пушчы ... Знікаюць вёскі, а вёска заўсёды была апірышчам беларушчыны, там у сем'ях было па 5-8 дзяцей. І прыйшоў да стырна адзін вумны калгаснік, які за адно пакаленне ўсё разваліў... Беларуская вёска стала сінонімам: калгас-ватоўка-гумовыя боты-каровы-гразь-гной-бэнээфаўскі калгасны язык. І ўсе папёрліся ў Мінск, каб быць больш рускімі, чым самі рускія!
Мне ніхто не дакажа, што вёску  не было магчымасці захаваць. Так, нехта паехаў бы вучыцца на доктара, на настаўніка...Але, калі сем'і вялікія, то шмат хто б застаўся. Вось, паглядзіце, шмат мінчукоў пераехала жыць, напрыклад, на Глыбоччыну, нават у Галубіцкую пушчу. І што найперш зрабілі? Паставілі дабротны катэдж з дахам з металадахоўкі, правялі вадаправод (хоць і лакальны), а гэта -- душ, каналізацыя і т.д. Ды й аграсядзібы шыкарныя, таксама ў былых мінчукоў. І  мая дачка не захацела жыць у райцэнтры, а купіла дом у вёсцы -- правяла вадаправод, каналіцацыю, ёсць душ, ванна... Чаму са школы ў да мозга касці калгаснай дзяржаве не вучыць дзяцей, што ў вёсцы можна жыць годна? Хочаш быць гаспадаром і мець сваю справу (а не працу ў калгасе): садзі свой сад, капай сажалкі -- разводзь стронгу, ласося...
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера