Найти
27.10.2022 / 10:272РусŁacБел

Всеволод Стебурако. Беларуса не спалохаць смерцю. Стихотворение

Всеволод Стебурако опубликовал в своем фейсбуке новое стихотворение.

Беларуса не спалохаць смерцю -
смерць яму, як родная маці,
што чакае з далёкай дарогі.

Хто яшчэ называе труну — дамавінай?
Хто яшчэ так шануе памерлых?

А як соладка п'ецца памінальная чарка!
Як сьветла ўзагдваецца спачылы!
Як даношваецца ягоная ватоўка!
Як зайздросціцца яму, што не бачыць усяго гэтага!

Яму галашэнні і паднашэнні -
і яечка свянцонае, і цыгарка з цукеркаю…

Мы названыя ў гонар памерлых.
Мы гаворым памерлай моваю.
Мы сыходзім адсюль, як вяртаемся,
адбыўшы пажыццёвы тэрмін.

Мы ідзем з цішынёй і знічкамі
на клады па дажджах лістапада -
гэта нашае свята сапраўднае,
дзе гасцямі ў нас -
нашыя мёртвыя.

Nashaniva.com

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
26
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
5
атож/ответить/
27.10.2022
- Мама, нас хваляць.
- Хто?
- Я цябе, ты мяне...
Запалохаць беларуса ніякая не праблема. Доказаў у гісторыі хоць адбаўляй. У вершах, праўда, мы героі.
27.10.2022
Tak, Bielaruś siabrue sa śmiercju, kraina pacichu sychodzić da jaje ú hości...
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930