Найти
08.09.2022
Гэта дзічына! Адкрытая дыскрымінацыя. Школы ў нас ужо і не беларускія, а рускія, дзе беларуская мова выкладаецца як замежная. Яшчэ крыху і яны павесяць трыкалор і двухгаловага арла
4
Юзік са станцыі Крулеўшчына/ответить/
08.09.2022
У чым я ніколі і не сумняваўся -- беларусы не здольныя пабудаваць самастойную нацыянальную дзяржаву. Гэта -- аксіёма! І тое паказала ўся хада нашай гісторыі.

Неяк прачытаў старадаўнюю кніжку браслаўскага гісторыка Атана Гедэмана пра школу піяраў у м. Лужкі (цяпер Шаркоўскі р-н). Дык, вось -- тагачасныя школы выхоўвалі дух рыцарства, бараніць усялякімі сродкамі святую Рэч Паспалітую. Калі царскія ўлады зачынілі ўсе польскія школы пасля 1863 г, то існавалі падпольныя школы пры кожным касцёле. І ўсё такі Палякі аднавілі незалежнасць у 1920-я гг і прыхапілі частку Беларусі.
0
Тыя хто/ответить/
08.09.2022
У дырэктара вынікнуць пытанні? "Выдатна"! А ў дырэктара не вынікае пытанняў, чаму ў Беларусі, дзе ёсць свая, НАЦЫЯНАЛЬНАЯ МОВА ў школах навучальны працэс ідзе выключна на рускай, і што беларуская вывучаецца ўвогуле, як замежная??? Тым не дзіўны мне адказ адной "учыцяльніцы", прыхільніцы 3 адсоткаў, якая быццам бы за мову, але (цытата) "Я не хочу, чтобы в школе всё было по-белорусскаму". По-белорусскОМУ! Настаўніца, ёкарны бабай.
0
марны будаўнік нацыянальнай дзяржавы/ответить/
08.09.2022
Юзік са станцыі Крулеўшчына,
Нельга адраджаць мову без актыўнага удзела улады. Раейская мова не сама прыйшла на Беларусь, яе прынесла акупацыйная улада. Таму адраджаць беларускую мову павінна нацыянал-патрыятычная улада. Без гэтага ніяк. У пачатку 90-х такія спробы былі і даволі паспяховыя, пакуль да улады не дарваліся беларусафобы.
0
Банапарцюк/ответить/
08.09.2022
Дык а нічога не змянілася за 20 год. Каклі на мове размаўляеш, то бэнээфавец, калі на трасянцы, то калгаснік. А вось калі на вялікай і магутнай, то адукаваны і сапраўдны беларус.
0
Валошка/ответить/
09.09.2022
У маёй школе выкладчыца рускай мовы адкрыта казала, што яе мова вялікая, а нашая прымітыўная. Як доказ прыводзіла верш вялікага Пушкіна і яго сапраўды кепскі пераклад на беларускую. І колькі такіх шавіністаў у дзяржаўных установах рознага ўзроўню?
0
Янка/ответить/
09.09.2022
Валошка, у такога роду сітуацыях трэба прапаноўваць апаненту пачытаць якіх-колечы 50 старонак Германа Гесэ "Гульня шкляных перлаў", пераклад Васіля Сёмухі. 
У дадзенай сітуацыі прафесійная прымітыўнасць і непісьменнасць настаўніцы зашкальваюць.
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера