Найти
14.06.2022 / 19:53РусŁacБел

«Рэдкасць накшталт чараўніцтва». Пачуць родную мову ад дзяцей за мяжой, калі яна і на радзіме ледзь ліпіць

Добра знаёмае свядомым беларусам здзіўленне і захапленне перажыла ўдмурцкая патрыётка, калі ў венгерскім Будапешце пабачыла, што дзеці яе дзвюх зямлячак, нягледзячы на тое, што жывуць далёка ад Удмурціі, цудоўна размаўляюць на мове, якая і на гістарычнай радзіме зусім не квітнее. Для яе гэта была «рэдкасць накшталт чараўніцтва».

Удмурты — паўмільённы фіна-вугорскі народ з Расіі, які, як і іншыя карэнныя народы ў гэтай краіне, падвяргаецца актыўнай русіфікацыі.

Дзяўчаткі і хлопчык жывуць у Венгрыі, насельніцтва якой таксама размаўляе на мове з фіна-вугорскай галіны. Але венгерская (па-беларуску можна таксама казаць «вугорская») мова не вельмі падобная да ўдмурцкай. Найбліжэйшыя родзічы венграў у Расіі — зусім малалікія народы ханты і мансі.

Астатнія расійскія фіна-вугры моўна бліжэйшыя да фінаў і эстонцаў, хоць і ў іх выпадку пра ўзаемаразуменне без папярэдняга вывучэння моў казаць не даводзіцца. Удмурты з фінамі, напрыклад, хоць і ў адной фіна-пермскай падгаліне, але ў розных моўных групах: фіны ў фіна-волжскай, а удмурты ў пермскай.

На відэа Сафі (бялявая дзяўчынка злева) расказвае, што летам ёй падабаецца купацца (пыласькыны), а не падабаюцца камары (чибиньёс). Хлопчыку Мішу падабаецца купацца ў басейне, на што ягоная старэйшая сястра Сафі дадае, што ўвогуле яны купаюцца таксама ў рэчцы і нават у возеры Балатон. А Біянцы (чарнявая дзяўчынка справа) летам падабаецца ўсё, напрыклад, смачныя ягады. Сафі на гэта дадае, што яна надта любіць вішню і гаворыць, што ў іх вельмі шмат вішні на дрэве.

Nashaniva.com

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера