Найти
18.11.2021 / 22:16РусŁacБел

«Меня учили гордиться, что я белорус». Что пишет из СИЗО главный редактор «НН», которому снова продлили срок

Пошел пятый месяц, как главный редактор «Нашей Нивы» Егор Мартинович и руководитель отдела рекламы и маркетинга Андрей Скурко находятся за решеткой по абсурдному и политически мотивированному обвинению. За четыре месяца Следственный комитет так и не смог завершить дело, поэтому нашим коллегам вновь продлили на месяц пребывание под стражей. Мы собрали, что пишет в последних листах Егор — о своем быте в СИЗО и свои мысли о развитии медиа в Беларуси.

«Спадзяюся, што «Наша гісторыя» і дзіцячыя часопісы перажывуць гэтыя складаныя часы, — піша Ягор. — Гэта важная з’ява для ўмацавання патрыятызму, а значыцца, і незалежнасці. Шкада, што ў цяперашніх умовах не ўсё залежыць ад нас. І тым больш ад мяне, які сядзіць у СІЗА.

Што было заўсёды цікава — як зменіцца беларускі медыярынак пасля таго, як з’явіцца рынак. Калі пойдуць інвестыцыі, калі бізнэсмэны захочуць мець СМІ для лабіравання сваіх інтарэсаў (ну ці проста пагуляцца ў медыя, як Атрошчанка з тымі «экспрэс-навінамі»), калі будуць з’яўляцца і знікаць стартапы. Ну і каб само жыццё паказала, хто чаго варты. 

Я цяпер атрымліваю «Каталіцкі веснік». Там кожны нумар артыкулы пра лексіку беларускай мовы. І палова прыкладаў — з сайта «Нашай нівы». Прыкольна, калі па тваіх старых тэкстах навуковыя публікацыі робяць!»

За кратамі Ягор шмат чытае. Нядаўна скончыў «Мову» Віктара Марціновіча (яны аднафамільцы, не сваякі). Кажа, што вельмі ўражаны — «8 з 10», услед за ім кнігу пачалі чытаць маладыя хлопцы, якіх абвінавачваюць у распаўсюдзе наркотыкаў.

«Вельмі хваляць, толькі зрэдку перапытваюць сэнс некаторых словаў, — працягвае Ягор. — На жаль, часта атрымліваецца так, што беларуская літаратура пралятае міма школьнікаў, зусім не чапляе іх.

Мне ж вельмі пашанцавала, што ў ліцэі БДУ выкарыстоўвалі нейкія іншыя методыкі, якія прымушалі чытаць Баршчэўскага, Ядвігіна Ш, Багушэвіча і ганарыцца, што ты беларус. Я так і не ўлавіў, як гэта канкрэтна працуе, але рэальна працуе!»

Пра сваё працяглае ўтрыманне за кратамі кажа па-філасофску: «Няспешна заходжу на новы віраж». Так ён напісаў, калі яму мінулы раз працягнулі знаходжанне ў СІЗА. Хадайніцтва аб змене ўтрымання СК адхіліла. 

«Дзень за днём бягуць руцінна. Выпрацоўваеш сабе тактыку і яе прытрымліваешся (гэта фраза — прыкол, загугліце відэа пра спартсмена). Графік дня склаўся проста, па ім і перакідваеш календар, — піша галоўны рэдактар НН. — Кастрычнік — непрыемны месяц, трэба сядзець лішні дзень, 31-ага, ёсць жа месяцы па 30 дзён. Але ў плане надвор’я быў ідэальны месяц, яшчэ ўчора можна было хоць трохі пахадзіць у майцы. Мая місія — знайсці хоць адзін цёплы дзень у лістападзе. 

У «Звяздзе» друкуюць час заходу сонца, дык у 18:00 ужо амаль ноч! Мы ж так позна на прагулку не выходзім, дык неяк не звяртаеш увагу, што дзень так скарачаецца. 

У нас у камеры ёсць каўказец. Калі яго хто-небудзь частуе, ён кажа: «Дзякуй! Здароўя табе і таму, хто табе гэта прынёс сюды». І так па пяць разоў на дзень! Усе астатнія смяюцца ў гэты час. Так што здароўя вам, заставайцеся на пазітыве».

Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко ўсё жыццё працавалі для беларускага чытача, да апошняга, нягледзячы на небяспеку, заставаліся ў Беларусі, каб беларусы маглі чытаць праўдзівыя навіны па-беларуску. За праўду і прынцыповую пазіцыю зараз іх трымаюць у турме. Як іх падтрымаць? Пішыце лісты, дасылайце тэлеграмы і грашовыя пераводы на любую даступную суму. Так Ягор і Андрэй будуць ведаць, што іх падтрымліваюць, што пра іх не забыліся.

Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. СІЗА №1

Марціновіч Ягор Аляксанравіч

Скурко Андрэй Генадзьевіч

Nashaniva.com

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930