Найти
15.11.2021 / 19:19РусŁacБел

«На болотах не приходилось бывать. Как выйду — рвану». Егор Мартинович из СИЗО рассказывает о путешествиях

Главный редактор «НН» Егор Мартинович и руководитель отдела рекламы Андрей Скурко более 120 дней находятся в СИЗО по абсурдному обвинению якобы за недоплату коммунальных услуг. Письма — самое важное, что есть сегодня у нас от них. И у них от нас. Егор Мартинович — заядлый путешественнік, он объехал почти всю Европу и побывал чуть ли не в каждом белорусском райцентре. В своих письмах Егор постоянно вспоминает места, где был, делится впечатлениями и рекомендует маршруты.

Ягор Марціновіч пабываў амаль ва ўсіх раёнах Беларусі. Фота: уласны архіў.

Пра цягнікі і чэвапчычы

Глядзеў «Арол і рэшка» пра Боснію. Успомніў пра чэвапчычы! Памятаеш гэтыя афігенны каўбаскі? Як толькі даехалі да Сараева, сфоткаліся каля фантанчыка і пайшлі наварочваць у кафэ порцыю. Па-мойму, шэсць такіх кебабаў, упакаваных у ляпёшку. Яшчэ і за сімвалічную цану. Я ж толькі пасля дапёр, што «чэвап» роўна «кебаб». Проста ў мусульманскім гучанні! Ну і ў маім рэйтынгу самых смачных страў — чэвапчычы прайграюць толькі плову.

Ехаць на цягніку крута, калі ёсць, на што паглядзець з вокнаў. Загуглі на ютубе відэа з цягніка Бар-Падгорыца. Праз усе балканскія горы. Афігенна! Я ехаў уначы, таму толькі часткова кайфануў. Але ёсць і дзённы варыянт для турыстаў.

І яшчэ кажуць, круцяцкі маршрут Осла-Берген. Звычайна экскурсія каля фьёрдаў каштуе шалёныя грошы, а там па цане звычайнага цягніка — нейкія 25-30 еўра. Шэсць гадзін дарогі, ці начной, ці днём. Калі змагу, катануся.

А цягнуцца з хуткасцю чарапахі па начной пустой Украіне — так сабе асалода. Для мяне заўсёды было шокам, што дагэтуль ёсць хоць нейкі попыт на цягнік Масква-Парыж. Колькі ён, тры дні крадзецца па Еўропе? Білет каштуе шалёныя грошы. Толькі для аэрафобаў. Ну, альбо для тых, хто хоча адчуць сябе ў пачатку ХХ стагоддзя, калі альтэрнатывы не было.

Пра начоўку ў машыне

Ёсць два тыпы адпачынку, якія я ніколі не спрабаваў, але хацеў бы некалі праверыць, ці спадабаецца. Гэта кемпінг і круізы. Як называецца машына, у якой і едуць, і жывуць? Караван? Вось я ўяўляю, як крута на ім было б катануцца па Ісландыі, прам па ўсім узбярэжжы. Гатэляў там амаль няма, таму альтэрнатывы мала. І вось так заваліцца вясёлай кампаніяй на тыдзень, адарваўшыся ад цывілізацыі. Тут я на пару месяцаў адарваўся, але гэта іншае.

Сорамна прызнацца, але адна з маіх нерэалізаваных мараў — пераначаваць ў падарожжы ў машыне. І я ўшчыльную падышоў да рэалізацыі. Увесну 2020 года планаваў начоўку ў арэндаваным аўто ў Галандыі. Не столькі дзеля эканоміі, як проста для рамантыкі. Але каранавірус, усе справы аблом.

Вельмі здорава, калі дзецям прышчэпліваюць любоў да падарожжаў, даюць магчымасць убачыць разнастайнасць свету. Мы з братам і мамай у даўжэзны аўтобусны тур па Еўропе да Парыжа ажно пасля першага майго курса. Трошкі зайздрошчу новаму пакаленню, у якога магчымасцяў яшчэ больш.

Пра Прыпяць і мары аб балотах

Прыпяць я абажаю ў любым выглядзе, хоць звычайным, хоць разлітым. І каля Пінска любавацца, і ў Тураве і з мастоў Мазыра. Самая эфектная рака!

Вельмі шанцуе той мясцовасці, дзе нараджаецца топ-пісьменнік, які піша пра сваіх. У Коласа вось Стоўбцы, Пінск і ўсё, што паміж імі. У Шамякіна — гомельскія рэаліі, у Мележа таксама сваё Палессе. І сапраўды ж у тыя часы ў кожнага рэгіёна была свая адметнасць. Цяпер, з урбанізацыяй, усё змяшалася і адноснісна ўніфікавалася.

Прыкра, што я так і не пабачыў нашы балоты. Кажуць, вельмі прыгожае бездарожжа за Столінам (Мерлінскія балоты, здаецца). Нам з жонкай іх расхвальвалі бацькі Івана Наскевіча, які да нядаўняга часу ўзначальваў СК. Яны якраз жывуць у Цераблічах, апошняй вёсцы перад балотамі. Думаю, праз пару гадоў у такія мясціны пацягнуцца турысты, у тым ліку і замежныя. Таму хочацца пабачыць гэтыя цуды некратнутымі.

Крута, што вы з'ездзілі ў Гервяты. А заадно не паглядзелі самы прыкольны хостэл Беларусі? Чытаў рэпартаж пра вясковую хату з відам на АЭС. І рэальна да каранавіруса турысты туды цягаліся. Вельмі незвычайнае месца.

***

Нашых калег Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко вінавацяць у нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет раскрадання (ч. 2 арт. 216 КК). Сэнс прэтэнзій у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была па тарыфах для фізасоб, а трэба было плаціць па тарыфах для юрасоб. Следчыя налічылі, што за чатыры гады прадпрыемству «Мінэнерга» быў нанесены ўрон у 3,5 тысячы рублёў. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася.

Калі ласка, пішыце нашаніўцам:

СІЗА-1, вул. Валадарскага 2, 220030, г. Мінск

Скурко Андрэю Генадзевічу

Марціновічу Ягору Аляксандравічу

Nashaniva.com

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930