Найти
09.06.2021 / 12:43РусŁacБел

«Белорусская энциклопедия» переиздала культовую повесть Алены Василевич «Расці, Ганька»

Упершыню аповесць пабачыла свет ў 1966 годзе. Гэта гісторыя пра дзяўчынку Ганьку з маленькай вёсачкі першай паловы ХХ ст.

«Ганька жыве з мамай, без бацькі, трывае голад, цяжкасці. З-за хваробы памірае мама, і дзяўчынка застаецца адна. Шмат выпрабаванняў выпадае на долю дзяўчынкі, але з-за гэтага кніга не становіцца ні сумнай, ні цяжкай, бо аповесць, перш за ўсё, пра цудоўных людзей, дзівосы прыроды, здольнасць заставацца чалавекам у няпростых абставінах», — распавялі БелТА ў выдавецтве.

Кніга ўпрыгожана ілюстрацыямі народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча. Калі аповесць рыхтавалі да друку 55 гадоў таму, мастак быў студэнтам і стаў першым яе ілюстратарам. Малюнкі той пары і выкарыстаныя ў афармленні кнігі. 

Акрамя таго, у кнізе кароткая інфармацыя аб Алене Васілевіч. На сёння яна найстарэйшая дзіцячая пісьменніца не толькі Беларусі, але і планеты [ёй 98 гадоў].

«Абавязкова прачытайце звесткі — там шмат ключыкаў да разумення культавай аповесці, а таксама характару і лёсу яе гераіні», — падкрэслілі на прадпрыемстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930