Найти
06.03.2021 / 12:17РусŁacБел

Поддержите «Нашу гісторыю»: купите ее сегодня в Редакции

Дзякуй усім, хто падтрымаў нас учора. Сёння больш вольных рук, пастараемся арганізаваць працэс продажу так, каб чэргаў не было.

Вы можаце набыць свежы нумар «Нашай гісторыі», як і старыя нумары, а таксама «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!» па адрасе Энгельса, 34а да 18:00.

Гэта самы цэнтр Мінска, літаральна 400 метраў ад метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», белы будынак з муралам.

Калі ласка, прыходзьце і купляйце часопіс — для сябе і для сваякоў, суседзяў, сяброў, калег па працы!

Бярыце з сабой наяўныя, бо, на жаль, наш касавы апарат не падтрымлівае аплату карткай. Адзін нумар «Нашай гісторыі» каштуе 7 рублёў. Да сустрэчы!

Усім, хто не змог прыйсці, але зрабіў ахвяраванне, таксама дзякуем.

Нагадаем, што «Наша гісторыя», самы папулярны часопіс на беларускай мове, больш не будзе прадавацца ў газетных кіёсках. Дзіцячыя «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!» — таксама. «Белсаюздрук» паведаміў, што ў аднабаковым рэжыме разрывае адносіны.

Каментары тут лішнія — вы самі ўсё разумееце. У такой сітуацыі мы патрабуем вашай падтрымкі і салідарнасці.

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930