Найти
26.02.2021 / 21:39РусŁacБел

Новыя «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!». Прафесіі будучыні і ўсё пра сабак

Новыя «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!» у кіёсках, кнігарнях, гіпермаркетах і на поштах. Коміксы, настолкі, конкурсы — каб дзеці з захапленнем чыталі па-беларуску.

У «Дуду» гэта №2 за 2021 год, а ў «Асцярожна: дзеці!» №1 за 2021 год.

У нумары «Асцярожна: дзеці!» — новы комікс з прыгодамі, які гэтым разам называецца «Небяспечны эксперымент»…

…настолка «Касмічная папялушка»…

…рэцэпт булачак з карыцай і апавяданне з цыкла «Расследуюць дзеці» — «Загадка чыпа RR1419». 

Нагадаем, што ў «Асцярожна: дзеці!» галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон — разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.

І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет. У часопісе — і карысная інфармацыя, і захапляльныя прыгоды, і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, і QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй.

Купляйце і чытайце! А найлепш — выпісвайце! Гэта самы выгадны варыянт. Падпісны індэкс «Асцярожна: дзеці!» — 75080 (ведамасны 750802). 

У «Дуду» гэтым разам гульня «Ствары сваю гісторыю», мілая казка Дар'і Зубовіч «Як Рэкс шкоднікаў правучыў», комікс «Сабакі-сябры»…

…і, вядома, новая Пластыляндыя: Танака сустрэў бяздомнага сабачку.

Купляйце і чытайце! А найлепш — выпісвайце! Гэта самы выгадны варыянт. Падпісны індэкс «Дуду» — 75081 (ведамасны 750812).

Нагадаем, што папярэднія нумары часопісаў былі прысвечаныя віртуальнай рэальнасці, зоркам і космасу, правам звяроў, катам і вірусам, метро і булачкам, вадзе і марожанаму.

Калі часопісаў не засталося ў шапіках, пытайцеся ў гіпермаркетах, а таксама ў кнігарнях:

Вось агульны спіс кнігарань, дзе можна знайсці нашы часопісы ў розных гарадах:

Мінск

«Акадэмкніга» (на станцыі метро «Акадэмія навук»)

Філіял «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46

«Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама №47 на цокальным паверсе)

Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б

«Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9)

«Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»)

ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

вы можаце яго замовіць праз Kniganosha.byHalijafy.by, Knihi.byAkademkniga.by.

Гродна

«Цудоўня» (вул. Кірава, 3)

ды іншыя

Брэст

«Іскра»

ды іншыя

Гомель

«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) 

Віцебск

«Светач» (вул. Кірава, 10)

ды іншыя

Магілёў

«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)

ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31).

Баранавічы

«Кнігі» (вул. Савецкая, 73)

Маладзечна

«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7) 

Ліда

«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33) 

Наваполацк

«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) 

«Усход» (вул. Кірава, 4)

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930