Найти
24.10.2021 / 14:22РусŁacБел

Это первый в истории снимок беларусского города ФОТОФАКТ

Это Гродно, 1861 год, за два года до восстания Калиновского. Сделал фото австриец Антон Рорбах.

7 студзеня 1839 года дырэктар Парыжскай абсерваторыі Дамінік Франсуа Арагон у сценах Акадэміі навук зрабіў даклад, у якім быў згаданы вынаходнік новага тэхнічнага мастацтва — Луі Жан Мандэ Дагер. У жніўні 1839-­га было надрукавана тэхнічнае апісанне дагератыпіі — менавіта так называлі першыя фотаздымкі.

Менавіта таму слова «фатаграфія» прыйшло да нас з французскай мовы, хоць увогуле запазычана яно з грэчаскай і перакладаецца як «святлапіс», ці тэхніка малявання святлом.

Час панавання дагератыпаў, якія рабіліся на меднай пласціне, быў нядоўгі. На пачатку 1850-­х гадоў шэраг вынаходніцтваў здзейсніў англійскі вучоны Уільям Генры Фокс Талбат. Ён упершыню ў фатаграфіі выкарыстаў паперу, прамочаную хларыстым срэбрам. Талбат таксама вынайшаў негатыўна­пазітыўны працэс — калатыпію.

Першыя фотаатэлье з’явіліся ў Беларусі ў канцы 1850-­ х. Фотаздымкі таго часу вылучаюцца невялікім памерам (10×6 см) і выдатнай якасцю.

Са здымкамі за межамі фотасалонаў справа ішла складаней. Для здымак на вуліцы трэба было лепшае абсталяванне.

Аўтарам першых здымкаў беларускіх краявідаў аказаўся падданы аўстрыйскага імператара Антон Рорбах.

Ён нарадзіўся ў 1825 годзе ў Сегедзе на тэрыторыі сучаснай Венгрыі. У 1848­ -м Рорбах атрымаў адукацыю фармацэўта ў Венгерскім каралеўскім універсітэце ў Пешце. Пасля зацікавіўся фатаграфіяй і ў 1857—1859 гадах зрабіў серыю здымкаў будаўніцтва чыгуначнага моста цераз раку Цісу ў сваім родным горадзе.

Будаўніцтвам некаторых участкаў чыгункі, якую фатаграфаваў Рорбах, кіраваў французскі інжынер Эрнэст Сезан. Ён і папрасіў Рорбаха прыехаць у Расійскую імперыю, каб задакументаваць будаўніцтва мастоў на чыгунцы з Санкт-­Пецярбурга ў Варшаву. Будаўніцтва гэтай чыгункі вялося з 1850-­х гадоў і акурат падыходзіла да канца. У яго было заангажавана шмат прыватных замежных фірмаў, якія будавалі найперш масты і іншыя інжынерныя канструкцыі.

Антон Рорбах праехаў па большай частцы яшчэ не адчыненай чыгункі і зрабіў серыю панарамных здымкаў мастоў цераз Дзвіну ў Дзвінску і цераз Нёман у Коўне ды Гродне. Таксама ён здымаў у Рэжыцы, Вільні і іншых мясцінах. Усе гэтыя здымкі лічацца першымі фотавыявамі Дзвінска, Коўна, Гродна.

Здымкі Гродна, зробленыя Рорбахам, датаваныя лістападам 1861 года. Фатографа цікавіла найперш будаўніцтва чыгуначнага моста, аднак ён намагаўся зафіксаваць яго на фоне старажытнага горада. Таму Гродна Рорбаха — гэта размешчаны на наднёманскіх пагорках горад барочных святыняў, куды паступова ўваходзіць індустрыяльная эпоха.

Неўзабаве грымнула паўстанне 1863 года, і царскія ўлады на доўгі час узялі друкаванне фотаздымкаў, а тым болей фатаграфаванне «на пленэры» пад пільны кантроль. Бо надта часта канфіскоўвалі растыражаваныя здымкі герояў або ахвяр паўстання, якія жыхары беларускіх гарадоў захоўвалі як рэліквіі. Ды і масты з чыгуначнымі вакзаламі сталі важнымі стратэгічнымі аб’ектамі. Таму ізноў масава фатаграфаваць пачалі беларускія гарады толькі недзе гадоў праз дваццаць — дваццаць пяць, калі тэхнічны прагрэс было ўжо не спыніць.

Андрэй Вашкевіч

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера