Найти
21.02.2021 / 14:21РусŁacБел

«Patria y vida». На Кубе непривычно популярным стал антикоммунистический хит

Некалькі музыкаў кубінскага паходжання, сярод якіх вядомы дуэт выканаўцаў рэгетона Gente de Zona, выпусцілі на гэтым тыдні эмацыйны хіт з антыкамуністычным зместам.

Песня называецца «Patria y vida» («Радзіма і жыццё»), і гэта зменены вядомы слоган часоў рэвалюцыі Фідэля Кастра. Той гучаў як «Patria o muerte» («Радзіма або смерць»).

Сярод выканаўцаў новага хіта ёсць кубінскія рэперы з дысідэнцкага калектыву, што стаў натхненнем для акцыі пратэсту супраць рэпрэсій каля Міністэрства культуры ў Гаване летась у лістападзе.

Тэкст песні распавядае пра нецярпімасць дзяржаўнай ідэалогіі, далярызацыю эканомікі на Кубе, недахоп ежы і масавую эміграцыю маладых кубінцаў, якія не бачаць для сябе будучыні на востраве.

Відэакліп хіта за чатыры дні сабраў паўтара мільёна праглядаў і выклікаў бурныя дыскусіі ў сацсетках, піша Reuters.

Кубінскія дзяржаўныя медыя і чыноўнікі адрэагавалі на «Patria y vida» шквалам крытыкі ў сацсетках. Па іх меркаванні, новая песня не патрыятычная і не мае мастацкай вартасці, а яе выканаўцы проста спрабуюць рубіць бабло сярод эміграцыі ў Маямі.

Як тлумачыць Майкл Бустамантэ, выкладчык гісторыі Лацінскай Амерыкі ў Міжнародным універсітэце Фларыды, песня дэманструе ўздым выражанага негатыву супраць кубінскага ўрада сярод больш маладых пакаленняў мігрантаў з Кубы.

Але яна адгукнулася і тым, хто яшчэ жыве на востраве, асабліва моладзі, якая з часу з’яўлення на Кубе мабільнага інтэрнэту два гады таму ўсё больш гучна выражае сваё незадавальненне сітуацыяй у краіне.

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера