Найти
20.01.2021 / 15:47РусŁacБел

Новая книга «Беларускага кнігазбору»: украинский бестселлер для детей «36 и 6 котов» вышел по-белорусски

У кнігі «36 і 6 катоў» дзіцячай пісьменніцы Галіны Удавічэнка толькі ва Украіне — 35 перавыданняў, 149 тысяч асобнікаў! Пра беларускае выданне расказваюць самі перакладчыкі, дружная сям'я Малішэўскіх-Спрынчан: Альжбэта Малішэўская-Спрынчан, Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан. 

«Першае, што змушае зрабіць назва гэтай кнігі, — палічыць. «36 і 6 катоў» — вядома ж, агулам 42, а падзеленыя яны так, бо 36 катоў — вялікія, а 6 — кацяняты. Ці могуць гэтулькі катоў жыць у маленькай кватэры? Паспрабуйце размясціць, а калі не атрымаецца — даверцеся знакамітай украінскай аўтарцы Галіне Удавічэнка. Прынамсі, калі вы набудзеце ейную кнігу, «36 і 6 катоў» будуць заўжды з вамі. А на старонках кнігі 42 каты намалявала непаўторная мастачка Наталка Гайда.

Як кнігу назавеш — гэтак яна і будзе «любіць» лічбы: 35 перавыданняў, 149 тысяч асобнікаў — толькі ва Украіне. Зразумела, што Галіна Удавічэнка — аўтарка найпапулярнейшай серыі. Толькі ўявіце — 19-ы наклад «36 і 6 катоў» (выдаюць з 2015 года) — агулам іх 75 тысяч, 10-ы наклад «36 і 6 катоў-дэтэктываў» (з 2017 года) — агулам 46 тысяч, 6-ы наклад «36 і 6 катоў-кампаньёнаў» (з 2019 года) — агулам 28 тысяч.»

Кнігі перакладзеная на многія мовы свету. І ў Беларусі ўжо можна набыць дзве кнігі з гэтай серыі: «36 і 6 катоў» і «36 і 6 катоў-дэтэктываў», перакладзеныя нашай сям’ёю. Гэта вельмі цікавы досвед сямейнага шчасця і перакладу, бо дазваляе ўсёй сям’і жыць працяглы час з улюбёнымі героямі. І да таго ж 2/3 перакладнікаў далучыцца да сваіх украінскіх каранёў. І хоць нам даспадобы ўсе, але ж Аксана абрала, што ёй бліжэй Броўчык (пераклад з румынскай прозвішча Спрынчан), Альжбэта любіць Жаржэту, Яраш — Вертуна. Усе каты са сваімі характарамі, але падзеленыя на сяброўскія суполкі: сутарэнныя каты, хаўчыкі, вяргінькі, каляровыя, танцоры, каты з суседняй брамы і малыя. Да прыкладу, Сардэль, Хаўчык, Ля Сасіс, Каўбасік, Скурка і Шпондармен — хаўчыкі, а Брэйкер, Стэпік, Пушынка, Рабакоп, Хвастуля і Вяртун — танцоры.

Падаецца, што гісторыя неверагодная, але насамрэч, калі перакладалі, усцяж згадвалі «сапраўдную спадарыню Крэпаву», цудоўную беларуску Вольгу Кузьміч, якая ратуе жывёл. Бо ў Беларусі цудоўныя людзі паўсюль: і ў жыцці, і ў кнігах, і, безумоўна, яны любяць чытаць. Асабліва цікавыя і смешныя прыгоды. Менавіта такія кнігі любіць выдаваць дырэктар «Беларускага кнігазбору» Генадзь Вінярскі.

Усім вядомая традыцыя: на ўлазіны першым запускаць у новую хату ката. Цяпер можна першым запусціць не аднаго ката, а «36 і 6 катоў» і «36 і 6 катоў-дэтэктваў». Ды і ў старой хаце тое будзе дарэчы.

Калі вы любіце катоў, гэтую кнігу немагчыма не набыць. Калі вы не любіце катоў, вы іх палюбіце. Калі нейкім дзівосным чынам вы не палюбіце катоў, вы застаняцеся шчаслівым, што не ў вашай кватэры жывуць 36 і 6 катоў». 

Замовіць можна ў краме «Мой модны кут», Кніганоша.бай, краме «Рыжы кот» у ГЦ «Рыга», на knihi.by, у гарадзенскай «Цудоўні». Купіць можна ў «Акадэмкнізе», Цэнтральнай кнігарні, «Светачы», «Ведах», «Кнігах і кніжачках», а таксама і ў іншых найвялікшых кнігарнях Беларусі!

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930